Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные

Ветераны Погородненского сельского совета

Дата: 6 января 2017 в 11:01, Обновлено 7 ноября 2018 в 22:07

                    Галашчапенка Іван Іўкавіч

Нарадзіўся 4 сакавіка 1925 года

Званне – сяржант

Узнагароды:

1) ”30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ад ”17.07.1978г.

2) “50 гадоў Узброеным Сілам СССР”;

3) “60 гадоў Узброеным Сілам СССР”.

Іван Іўкавіч нарадзіўся ў вёсцы Кірэева Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Бацькі – сяляне – калгаснікі – паляводы. У сям’і з дзяцей былі яшчэ брат і сястра. У роднай вёсцы вучыўся ў школе і закончыў 4 класы, а сямігодку закончыў у пасёлку Тухань   / 7 км ад в. Кірэева/. У 1940 годзе паехаў у г. Ленінград і паступіў у вучылішча, у якім правучыўся 1 год. Пачалася вайна. Рыў акопы, супраціватанкавыя рвы. Вучылішча эвакуіравалі на Каўказ, на станцыю Мінеральныя воды. Затым праз два месяцы юнакоў з вучылішча перавезлі ў Маскву. У Маскве працаваў на 315 заводзе па спецыяльнасці токар. У 1944 годзе быў прызваны ў армію, служыў у артылерыі салдатам – сувязістам радыёстанцыі камандзіра батарэі. Частка, у якой служыў Іван Іўкавіч ваявала ў Прыбалтыцы, пад г. Рыга.

У 1950 годзе дэмабілізаваўся. Спачатку жыў у г. Віцебск, затым пераехаў у г. Гродна. Атрымаў назначэнне ў Воранаўскі раён. Працаваў участковым, затым лесніком, потым ў калгасе. 12 гадоў працаваў у ДЭУ.

Выйшаў на заслужаны адпачынак – пенсію. Жанаты. Выхаваў 5 дзяцей. Цяпер пражывае ў в. Даўгялы. Заўсёды актыўна ўдзельнічае ў правядзенні мітынгаў каля помніка загінуўшым дзяўчатам – сувязісткам, адклікаецца на запрашэнні ў школу на выхаваўчыя мерапрыемствы.

         

                        Куфтава Лідзія Сямёнаўна

          Дзень нараджэння – 8 студзеня 1920 года

           Памерла 9.01.2010 года

           Званне – радавая

           Узнагароды:

            1)”За Перамогу над Германіяй”;

            2)”За ўзяцце Кенігсберга”

            3)”За баявыя заслугі ад 25.12.1945 г.”;

            4) ”30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ад 18.11.1975 г.”

            5)”Ударнік камуністычнай працы”

            6)”За доблесную працу ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР” ветэран працы ад 11.05. 1977г.

            7) Ганаровы донар №291042 ад 30 12.1977 г.

            8)”За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне”;

            9) “50 гадоў Перамогі Узброеных сіл”;

            10)”60 гадоў Узброеных Сіл СССР ад 01.04.1970 г.”

            11) ”20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ад 07.05.1978 г.”

                                               12)”За доблесць і адвагу ў Вялікай Айчыннай вайне ад 07.05.1965 г.”

    Нарадзілася Лідзія Сямёнаўна ў вёсцы Хамутоўка пад Суражам, старажытным гарадком Віцебскага ўезда, дзе пачыналася адна з галін беларускай народнасці. Гэты маляўнічы край у рэчышчах Заходняй Дзвіны, з магутнымі непаўторнымі лясамі – на стыку Віцебшчыны і славянскай рэспублікі. У сям`і Сямёна Еўдакімавіча адкрыла лік дзецям, а ўсяго і нарадзілася ў Праскоўі Паўлаўны шасцёра – тры дзяўчынкі і тры хлопчыкі, і ўсе да вайны. Бацьку, адзінаму грамацею ў весцы, выпала быць у 20-я гады савецкай эпохі актывістам па лікбезу і калектывізацыі, а затым калхозным брыгадырам. Лідзіі Сяменаўне бацька назаўседы запомніўся сапраўдным мужчынам: мабілізаваны ў армію ў чорныя дні чэрвеня 41-га ён без весткі кануў у бездну вны. Калі  ў вёску награнулі фашысты, Праскоўя Паўлаўна спраўлялася з дзецьмі адна. І не толькі з дзецьмі. Дапамагала чым магла – ядой, вопраткай  партызанам . Амаль усё дарослае насельніцтва падалося ў лясное народнае апалчэнне.

       Суражскі край з першых месяцаў Вялікай Айчыннай вайны стаў адным з самых актыўных партызанскіх зон Беларусі, дзе зарадзіліся такія вядомыя злучэнні, як 1-я Беларуская брыгада М. Шмырова ( бацькі Міная ), 2-я Беларуская брыгада ім. П. Панамарэнка, Віцебская брыгада ім. М. Кутузава і др.  Партызаны не давалі спакою захопнікам ні днём ні ноччу і да канца 1941 года сталі практычна гаспадарамі краю. А ў студзені – лютым 1942 года, злучыўшыся з наступаючымі  чырвонаармейскімі часткамі  Калінінскага фронта, прабілі 40-ка кіламятровую  прабоіну, атрымаўшы назву Суражскія “вароты”. Амаль 8 месяцаў гэтая “атдушына” інтэнсіўна выкарыстоўвалася для сувязей з савецкай зямлёй.                   

Камсамолка Лідзія Кухтава, вучобу якой абарвала на шостым класе вайна, партызанская сувязная, дабавіўшы сабе для даросласці год, з лютага 1943г. становіцца армейскай сувязісткай – радысткай, затым - тэлефаністкай  214 артылерыйскага палка 3-й асобнай артбрыгады 3 гвардзейскай дывізіі  5 арміі 3-яга Беларускага фронта. Дзяўчыне з лясной глушы наканавана  было абараняць родную Віцебшчыну, выбіваць ворага з Ліды і  Баранавіч, дайсці да Кенігсберга і ў маі “жалезкай” перакінутай на процілеглую частку свету, вызваляць Кітай ад японскіх самураяў. Тут успыхнула  каханне паміж Лідзіяй і Сяргеем Савічавым, капітанам – артылерыстам, ды так і засталася у памяці Лідзіі Сямёнаўны яркай успышкай - у адным з апошніх баёў Сяргей загінуў. Так у 19 гадоў Лідзія стала жонкай і тут жа ўдавой. Па дэмабілізацыі  глыбокай восенню 45-га прыехала у г. Ліду, носячы пад сэрцам сына. Лідзе шчасліва ўдалося адшукаць  маму з сёстрамі і братамі ў весцы Адвернікі пад Доцішкамі, прыгнаных сюды немцамі, ды тут і застаўшыся, т.я. на Віцебшчыну вяртацца не было куды: родная вёска была спаленая і бязлюдная.

        Крэпка прыраслі Куфтавы да воранаўскай зямлі, у 60-я пераехаўшы ў Пагародна. Працавалі не пакладаючы рук, не шукаючы выгады ці даходных мясцін - Лідзія Сямёнаўна брала прыклад з маці, шмат гадоў прарабіла даяркай, затым больш трыццаці гадоў прарабіла санітаркай Пагародзенскай  участковай  бальніцы, дабавіўшы да баявых узнагарод  медаль “Ветэран працы” і знак  “Ганаровы донар СССР”. Зарабіла яна і званне ( калі б такое прысуджалася!) заслужанай бабулі, па словах нявесткі  Ніны Уладзіміраўны, дапамагла выхаваць унучку Сняжану і ўнука  Аляксандра. Першая, скончыўшы БДУ працуе праграмістам  ў  Мінску, другі - там жа, газаэлектрасваршчыкам, нядаўна ашчаслівіў любімую бабулю праўнучкай Машай. Гэта  выпакутаванае шчасце!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.