Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные

Памятка бацькам

Дата: 3 декабря 2016 в 00:37, Обновлено 28 сентября 2018 в 23:27

 Інфармацыя для бацькоў выхаванцаў ГПД 

  Дзіця — Чалавек! Гэты маленькі Чалавек мае патрэбу не ў вокрыку і пакаранні, а ў падтрымцы і мудрай парадзе бацькоў, не ў злым і жорсткім абыходжанні, а ў дабрыні, клопаце і любові. Але, на жаль, часта гэта менш за ўсё дастаецца нашым самым любімым людзям. Дзіця яшчэ не можа і не ўмее абараніць сябе ад фізічнага насілля і псіхалагічнага націску з боку дарослых. Але дзеці вучацца ў нас добрым паводзінам, манерам зносінаў, вучацца яны і крыку, калі мы крычым, і грубасці, калі мы грубім, і жорсткасці, калі мы гэта дэманструем. Дзіця, якое выхоўваецца ва ўмовах бяспраўя, ніколі не будзе паважаць правы іншых. I, наадварот, добрыя паводзіны нашых дзяцей нараджаюцца толькі дабром. Дзіўна, але не насілле найбольш садзейнічае гарманічнаму росту і ўсебаковаму развіццю дзіцяці. Нашы неабдуманыя і агрэсіўныя дзеянні ў адносінах да дзіцяці могуць быць вызваны нават не ўчынкам дзіцяці, а нашай стомленасцю, непрыемнасцямі і няўдачамі, раздражненнем і г.д. Гнеў, выліты ў гэтым выпадку на дзіця, ніякай навукі не дае, а толькі зневажае, раздражняе, абражае. Караючы свайго дзіця фізічна, бацькі наіўна думаюць, што самы кароткі шлях да розуму ляжыць «праз ягадзіцы», а не праз вочы і вушы. Жорсткае абыходжанне з дзецьмі вельмі часта выклікае ў іх не раскаянне, а зусім іншыя рэакцыі:

-абурэнне, пратэст; імкненне да хлусні; страх;

-крыўду, пачуццё знявагі, прагу помсты; страту здольнасці да разважання;

-парушэнне мяжы паміж дабром і злом, паміж «можна» і «нельга»;

-агрэсіўныя паводзіны; зніжэнне самаацэнкі; нянавісць да сябе і навакольных.

Жорсткае абыходжанне з дзецьмі негатыўна ўплывае на іх псіхічнае і сацыяльнае развіццё. Дзеці не заўсёды паводзяць сябе як чыстыя анёлы, і выхоўваць іх — справа нялёгкая. Але з усіх цяжкіх сітуацый, у якія часам ставяць яны сваіх бацькоў, трэба шукаць выйсце без заніжэння чалавечай годнасці дзяцей, без ужывання зняваг і тым больш фізічных пакаранняў. Выйсці з сітуацыі, калі ўжо здаецца, што трэба прымяніць пакаранне, папярэдзіць яе дапамогуць наступныя парады:

 Прыслухайцеся да свайго дзіця, старайцеся пачуць і зразумець яго. Не абавязкова згаджацца з пунктам погляду дзіцяці, але дзякуючы бацькоўскай увазе яно адчувае сваю значнасць і сваю чалавечую годнасць.

 Прымайце рашэнні сумесна з дзецьмі, а таксама дайце ім права прымаць самастойныя рашэнні: дзіця ахвотней падпарадкоўваецца тым правілам, якія ўстанаўлівае само. Дайце дзіцяці права выбару, каб яно рэальна адчула, што можа само выбіраць з некалькіх магчымасцей.

 Пастарайцеся папярэдзіць сітуацыю ці змяніць яе так, каб дзіцяці не трэба было паводзіць сябе няправільна.

 Давайце дзіцяці магчымасць адпачыць, пераключыцца з аднаго віда дзейнасці на другі.

 Патрабуючы штосьці ад дзіцяці, давайце яму выразныя і дакладныя ўказанні. Але не ўзрушвайцеся, калі дзіця штосьці не зразумела ці забылася. Таму цярпліва зноў і зноў тлумачце сэнс сваіх патрабаванняў. Не патрабуйце ад дзіцяці адразу многа, дайце яму паступова засвоіць усе вашы патрабаванні: ён проста не можа зрабіць усё адразу.

 Не прад'яўляйце яму непасільных патрабаванняў: нельга чакаць таго, чаго ён не зможа выканаць.

 Не ўздзейнічайце ў гарачцы. Супыніцеся і прааналізуйце, чаму дзіця паводзіць сябе так, а не інакш, аб чым сведчыць яго ўчынак.

 Падумайце, у чым цяжкасць сітуацыі, у якую трапіла дзіця; чым можаце дапамагчы, як падтрымаць яго.

   Жадаю поспехаў у цяжкай справе — выхаванні дзяцей!

                                                                                                   Ваш выхавальнік ГПД

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.